РЭХА

Калі мы нешта губляем, у нашай свядомасці ўзнікаюць пачуццёвыя выявы згубленага. Мы паступова збіраем іх з таго, што любім, бачым, ведаем, каб яны працягвалі жыць унутры нас адначасова і як успамін, і як нейкія паўтаральныя візуальныя фразы, якія мы перыядычна ўзнаўляем, робячы іх для сябе ўстойлівымі.
Такое паўтарэнне і ўстойлівасць выяў становіцца ў выніку нейкім знакам, збалансаваным патэрнам, як у арнаменце, або кодам зразумелым іншым. Паўтарэння мы можам назіраць у розных відах мастацтва, тэкставыя і музычныя фразы ў песнях, арнамент у малюнках, па ў танцы і г.д. Нам патрэбны такія патэрны, каб яны зноў і зноў усплывалі ў нашай свядомасці, ці паўтараліся ў жыцці, дазваляючы нам адчуць апору і раўнавагу.
Выкарыстоўваючы тэхніку калажу Арцём Бурак у сваіх фотапрацах стварае вобраз страчанага дома. Ён злучае выявы беларускай прыроды, рытмічны патэрн на задніку з паўтаральным сюжэтам (традыцыя фатаграфавацца на фоне дываноў). Рытмічна звязаны з розных частак вобраз дома разрываецца цэзурай - выразанымі фігурамі людзей - значэнне якой тут дастаткова амбівалентнае. З аднаго боку, цэзура балюча паказвае на магчымасць страты ці страты дома, і парушэнне сувязі чалавек-дом; з іншай, яна выступае як траўматычная часавая паўза, якая кампенсуецца пейзажнымі ўстаўкамі, якія замяшчаюць фота людзей.
Праект «РЭХА» - гэта спосаб фатографа сканструяваць і зафіксаваць свой зарыфмаваны вобраз дома, які зноў і зноў будзе ўзнікаць і паўтарацца ў свядомасці, як рэха.

Фатограф: Арцём Бурак

Other exhibitions by Tyrsik